Чарговы кулінарны шэдэўр з Эстоніі.
Вось толькі не любяць чамусьці эстонцы даваць назвы супам. Што кладуць, так і называюць…
- капуста – 200 г
- морква – 1 сярэдняя
- бульба – 2 сярэдніх
- корань пятрушкі і/ці салеры – як морквы
- масла сметанковае – 1 ст. л.
- малако – 500 мл
- вада – 800-1000 мл (залежыць ад пажаданай гушчыні)
- зеляніна (кроп) – невялікі пучок
- мука 1/2 ст. л.
- соль

Капусту нашаткаваць, кроп дробна насекчы.
Бульбу і моркву нарэзаць на кубікі, корань пятрушкі і/ці салеры – саломкай:

Капусту і моркву прыпусціць у адным літры вады да паўгатовасці (калі трэба вельмі густы суп – дадаваць менш вады):

Пасаліць, дадаць бульбу і салеру/пятрушку:

Варыць да гатовасці ўсёй гародніны.
У халоднае малако пакласці муку:

Старанна перамяшаць (ці ўзбіць блендэрам):

Уліць малако ў гатовую гароднінную сумесь.
Давесці да кіпення, затым заправіць маслам і кропам:


☝️Фішка эстонскіх малочных супоў у тым, што інгрэдыенты спачатку вараць у вадзе, а малако дадаюць толькі ў самым канцы і хутка даводзяць да кіпення.
Ну і як заўсёды ў эстонскай народнай кухні – ніякіх спецый, усё абсалютна гарманічна і без іх.