Найпросты традыцыйны эстонскі суп.
Наўздагон гэткім жа суперсмачным традыцыйным эстонскім супам, як малочны суп з капустай і бульбай, малочны суп з гарохам і ячнымі крупамі і суп са свежага і кіслага малака.
- крупы ячныя – 100 г
- бульба – 3 сярэдніх
- масла сметанковае – 1 ст. л.
- вада – 500 мл
- малако – 400 мл
- соль
Бульбу нарэзаць на невялікія кубікі:

У ваду, што ўжо кіпіць, пакласці ячныя крупы і варыць да размякчэння:

Дадаць нарэзаную на невялікія кубікі бульбу, пасаліць.
Калі неабходна – дадаць крыху вады (некаторыя гатункі ячных крупаў ве-е-ельмі моцна набракаюць):

На невялікім агні давесці да гатовасці:

Дадаць малако:

Давесці да кіпення.
Суп гатовы. Пры падачы ў суп пакласці кавалачак сметанковага масла:

