Беларусь: Мачанка

Mачанка бадай самая раскручаная страва беларускай кухні пасля дранікаў.

Ніжэй толькі пра мачанку, бо рэцэпт дранікаў і так запісаны на падкорку кожнага беларуса.😉
Да таго ж, ад рэцэптаў дранікаў інтэрнэт аж трашчыць. Магчыма, дабярэмся і да іх, але пазней.

  • кілбаса хатняя – 300 г
  • рабрынкі ялавічныя/cвіныя – 600 г
  • мука пшанічная 2 ст. л.
  • цыбуля рэпкавая 3 сярэдніх
  • смятана 200-300 г
  • чарнасліў 10-12 шт. (па жаданні)
  • яблык 1-2 шт. (па жаданні)
  • зеляніна (пятрушка, кроп) па палове пучка
  • соль, перац, спецыі (перац гарошак чорны, англійскі, лаўровы ліст, базілік, чабор, маяран)
  • тое, што мачаем (бліны/дранікі/вараная бульба/хлеб і г. д.)

Ідэальная кілбаса для мачанкі хатняя, самаробная:

Рабрынкі нарэзаць на кавалачкі з адной косткай:

Хатнюю кілбасу абсмажыць да залацістага:

Рабрынкі пасаліць, папярчыць і абсмажыць да залацістага:

Рабрынкі і кілбасу, нарэзаную на невялікія кавалкі, перакласці ў таўстасценны рондаль:

Можна ўзмацніць салодкі альбо кіслы прысмак, дадаўшы дробна нарэзаныя чарнасліў альбо яблык адпаведна:

Цыбулю парэзаць на паўколцы і абсмажыць да залацістага:

Усыпаць муку (колькасцю мукі рэгулюецца гушчыня), перамяшаць і абсмажваць яшчэ пару хвілін.

Дадаць смятану (колькасцю смятаны регулюецца кіслінка і вяршковы смак соусу).

Уліць ваду, давесці колькасць соусу да жаданага.

Закіпяціць соус і паварыць хвілін пяць, пакуль мука набрыняе. У выніку соус мае быць крыху больш вадкі, чым вы хочаце ў выніку, бо вадкасць будзе яшчэ выпарацца ў часе тушэння з мясам:

Уліць соус у рондаль з мясам, злёгку папярчыць і асцярожна пасаліць кілбаскі бываюць даволі салёныя самі па сабе.

Пакласці спецыі:

Тушыць да гатовасці. Час залежыць ад мяса, рондля і г. д. Мяса павінна стаць мяккім і вельмі сакавітым:

Праверыць на соль/перац/спецыі. Даць настаяцца хвілін 15.

Падаваць з блінамі/дранікамі/варанай бульбай/хлебам і г. д., пасыпаўшы насечанай зелянінай:


У часы Вялікага Княства Літоўскага салодкая страва была сімвалам багацця, але знайсці цукар было няпроста. Таму рабрынкі абсмажвалі з дадаткам мёду.😋

Пакінуць каментар