Латвія: Свініна па-курляндску (Kurzemes strogonovs) (свініна з салёнымі агуркамі)

Кurzemes гэтак у Латвіі называюць Курляндыю. Ну а назва «strogonovs» паходзіць ад прозвішча расійскага графа Аляксандра Строганава таго самага, у гонар якога назвалі іншую вядомую страву, «бефстроганаў».

Дарэчы, арыгінальны рэцэпт бефстроганава (альбо ялавічыны па-строганаўску) быў страчаны, і ўсе сучасныя рэцэпты ўзноўленыя рэканструктарамі на падставе розных крыніц…

Але сёння мы не пра яго, а пра Кurzemes strogonovs:

  • свініна – 400 г
  • шпік, грудзінка ці бекон – 50 г
  • агуркі салёныя ці марынаваныя – 3-4 сярэдніх
  • цыбуля рэпкавая – 2 вялікіх
  • мука пшанічная – 1 ст. л. з горкай
  • смятана – 2-3 ст. л.
  • масла сметанковае – 1 ст. л.
  • соль, перац

Свініну нарэзаць на пласцінкі ўздоўж валокнаў, злёгку адбіць і нарэзаць саломкай упоперак валокнаў, грудзінку – на маленькія кубікі.
Цыбулю нарэзаць на паўколцы.
Салёныя агуркі нарэзаць на дробныя кубікі/колцы (залежыць ад памеру):

Абсмажыць шпік ці грудзінку да залацістага колеру, тлушч павінен вытапіцца:

Пакласці свініну і абсмажваць на моцным агні амаль да гатовасці.
Адкласці мяса:

У рэштках тлушчу абсмажыць цыбулю да залацістага, а калі тлушчу не хапае дадаць масла:

Усыпаць муку і яшчэ крыху абсмажыць:

Пакласці агуркі і смятану, перамяшаць:

Вярнуць мяса:

Вадой ці булёнам давесці да патрэбнай кансістэнцыі. Вадкасць варта ўводзіць пакрысе, соус павінен быць густым.

Дадаць соль, перац, абавязкова каштуючы агуркі могуць утрымліваць дастаткова солі.

Тушыць пад накрыўкай да гатовасці:

Ідэальны гарнір – вараная/смажаная бульба ці пюрэ. Лепш ні на што іх не замяняць:


У сеціве сустракаюцца варыяцыі з морквай ці салерай. Але асабіста я б не рэкамендаваў – гэта абсалютна завершаная, самадастатковая страва са спраўджаным смакам.👌

Пакінуць каментар