Эстонія: Кілатухлід (Killatuhlid) – вараная са свінінай бульба

Кілатухлід (па-эстонску «Killatuhlid») – старажытная страва заходняй Эстоніі, выспаў Саарэмаа, Муху, Хіюмаа і г.д. Ёсць версія, што першапачаткова гэта быў суп, які пазней трансфармаваўся ў рагу з вялікай колькасцю падліўкі.

Вільям Пахлёбкін у рэцэпце кілатухліда адным з інгрэдыентаў назваў смятану. Але на розных кулінарных форумах жыхары эстонскіх выспаў кажуць, што ні пра якую смятану ў кілатухлідзе яны не ведаюць і ведаць не хочуць. Паверым менавіта ім.

Свініна, бульба, вада і соль. Бадай, самы просты рэцэпт у свеце.😄

  • свініна – 300 г
  • бульба – у паўтара разы больш, чым мяса
  • соль

Свініну і бульбу нарэзаць на кавалкі:

Скласці ў таўстасценны рондаль, злёгку пасаліць:

Дадаць вады яна павінна накрываць прадукты:

Варыць да гатовасці хвілін 40:


Нічога больш у кілатухлід ніколі не дадаюць. Ну а калі ўсё ж пакласці цыбулю і спецыі гэта ўжо будзе не кілатухлід, а тухлінот.


А калі прыгатаваць з цэлых маленькіх маладых бульбінак, плюс свіная шыя – Oh mu jumal!😋

Пакінуць каментар