Вельмі папулярны ў Германіі, асабліва зімой, і вельмі сытны суп.
- цыбуля-парэй – 3-4 сцябліны
- фарш, найлепей будзе сумесь свініны і ялавічыны – 400-500 г
- часнок – 3-5 зубцоў
- плаўлены сыр (сметанковы, мяккі) – 300 г, можна з травамі
- зеляніна (кроп, пятрушка, базілік) – па жаданні
- соль, перац, спецыі (чабор, маяран, мускатны арэх)
Падрыхтаваць зеляніну:

Зеляніну дробна нашаткаваць.
Цыбулю-парэй нарэзаць на колцы, не вельмі тонка:

Фарш абсмажыць у алеі, пастаянна памешваючы, пакуль не пасвятлее:

Дадаць душаны часнок і спецыі:

Злёгку абсмажыць.
Пакласці цыбулю-парэй:

Уліць крыху вады ці гародніннага булёну і тушыць яшчэ хвілін дзесяць:

Перакласці ў рондаль (калі да гэтага гатавалі не ў ім), уліць ваду альбо гароднінны булён – 1,5-2 літры.
Дадаць соль, перац.
Варыць хвілін 10-15, затым пакласці сметанковы плаўлены сыр.
Старанна перамешваць да поўнага распушчэння сыру.
Усыпаць насечаную зеляніну.
Таміць яшчэ хвілін 10 на вельмі марудным агні.
Падаваць гарачым:


Часам разам з цыбуляй кладуць нацёртую на буйной тарцы моркву.
Часам дадаюць вяршкі, але гэта ўжо будзе каларыйная бомба, а не суп 💣.
Суп можа загусцець на наступны дзень, але гэта не страшна – пасля разагравання ўсё будзе ок.
Danke schön, Ingo!