Расія: Жульeн з курыцай (Russian Chicken Julienne)

Ва ўсім свеце «жульeн» (julienne) – гэта спосаб нарэзкі гародніны тонкай доўгай саломкай.
Салаты з такой гародніны называюць жульeнамі, а супы – жульeн-супамі.

«Нарэзаць моркву жульен» – фраза, зразумелая ва ўсім свеце, акрамя постсавецкай прасторы. 🙃
У савецкай кухні «жульeн» – гэта грыбы, морапрадукты альбо курыца, запечаныя ў смятанным соусе.

• курыная паляндвіца – 250 г
• цыбуля рэпкавая – 1 сярэдняя цыбуліна
• сыр жоўты цвёрды
• часнок – 2-5 зубцоў
• масла сметанковае
• мука
• смятана
• зеляніна (кроп, пятрушка)
• соль, перац, спецыі (папрыка, каляндра, чабор, базілік)


Курыную паляндвіцу нарэзаць на невялікія кубікі:

Злёгку папярчыць і абсмажыць да залацістага колеру.
Дадаць дробна насечаную цыбулю і душаны часнок, соль, перац і спецыі:

Пасераваць да залацістага колеру цыбулі:

Прыгатаваць смятанны соус на муцэ:

Заліць курыцу смятанным соусам і давесці да кіпення:

Выкласці ў форму для запякання альбо какотніцу:

Пасыпаць нацёртым сырам:

Запякаць у духоўцы пры 180-200 градусах хвілін 30.

Перад падачай пасыпаць насечанай зелянінай:


Часам замест смятаннага соусу ў савецкіх рэцэптах сустракаецца бешамель.

Акрамя курынага, папулярны і іншы гатунак жульену жульен з грыбамі.
Ёсць і гібрыдны варыянт з курыцай і грыбами. Трэба проста змяшаць абсмажаныя грыбы і абсмажаныя кавлачкі курыцы. Далей па тым жа рэцэпце.

Пакінуць каментар