Класічнае італьянскае спалучэнне – прашута і дыня, найлепш канталупа (Cantaloupe).
У Іспаніі гэткай жа класікай лічацца дыня плюс хамон.
Многія страшна любяць, асабліва з чырвоным віном. Я – не.
Тым не менш, рэцэпт ніжэй:
• дыня – 250 г
• прашута – 150 г
• рукала – 50-100 г
• мацарэла – 100 г (пажадана міні-шарыкі)
Заправа:
• аліўкавы алей халоднага адціскання – 3 ст. л.
• цытрынавы сок – 1 ст. л.
• бальзамічны воцат
• соль, перац
Падрыхтаваць заправу:
Змяшаць аліўкавы алей, цытрынавы сок, соль і перац:

Старанна ўзбіць венчыкам:

Падрыхтаваць прадукты для салаты:

Дыню ачысціць, выдаліць насенне і нарэзаць на кубікі каля сантыметра-двух:

На плоскай талерцы хвалямі раскласці прашута:

Дадаць мацарэлу:

Пакласці дыню:

Зверху рассыпаць рукалу, апырскаць бальзамічным воцатам:

У заправу можна дадаваць падагрэты мёд.
Часам у салату кладуць крыху мяты.
Можна дадаць крыху авакада.