Тут усё проста: «hernes» – гарох, «kartul» – бульба, «puder» – каша.
Нечаканае спалучэнне простых прадуктаў ператвараецца ў адну з найцкавейшых этонскіх страваў.
Дарэчы, слова «kartul» звычайна выкарыстоўваюць у кантынентальнай Эстоніі, а на выспах звычайна кажуць «tuhlid» (тухлід).
- гарох – шклянка
- сала свіное (пажадана вэнджанае) альбо бекон – 100 г
- бульба – 2-3 сярэдніх
- малако ці вяршкі (не больш за 10% тлустасці) – 200 мл
- цыбуля рэпкавая – 1 вялікая цыбуліна
- масла сметанковае
Гарох замачыць на 4-5 гадзін (лепш на ноч).
Сала ці бекон нарэзаць на маленькія кубікі.
Бульбу – на дзелькі:

Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць у сметанковым масле да залацістага:

Зварыць гарох да паўгатовасці (да мяккасці).
Вадкасць да канца працэсу павінна цалкам выпарыцца, таму пажадана ўвесь час яе кантраляваць і даліваць па меры неабходнасці.
Пакласці нарэзаную на дзелькі бульбу і сала/бекон:

Варыць да гатовасці бульбы:

Уліць малако, пракантраляваць соль (бекон можа быць салёны) і варыць да гатовасці.
Вадкасць павінна амаль цалкам выпарыцца.
Перад падачай пакласці абсмажаную цыбулю:


Спецый дадаваць не трэба: Хернэкартуліпудэр – гэта абсалютна самадастатковае спалучэнне прадуктаў.
Калі разам з бульбай дадаць насечаную на дробныя кубікі моркву (porgand), выйдзе Порганхернэкартуліпудэр (Porgand Herne Kartulipuder). Люблю гэтыя іх назвы.😍
Да, названия -это просто что-то !
LikeLike