Літва: Рыба ў чырвоным марынадзе

Рыба ў чырвоным марынадзе вельмі папулярная ў Літве – па некалькі гатункаў можна знайсці практычна ў кожнай тутэйшай краме на Мa…, Ri… Ik… і г. д. 😉

  • рыба – 500 г (не занадта дробная)
  • вада – 0,5 л
  • цыбуля рэпкавая – 1 вялікая альбо 2 сярэднія цыбуліны
  • морква – 2 сярэднія
  • салера – як палова морквы
  • корань пятрушкі – як палова морквы
  • памідоры – 5-6 сярэдніх альбо пасата (з ёю вада не патрэбная)
  • лаўровы ліст – 2 шт.
  • перац духмяны – 4-5 гарошын
  • перац чорны – 4-5 гарошын
  • воцат – на смак
  • цукар – на смак
  • соль

Рыба не павінна быць занадта дробнай, ідэальна пасуе сярэдняга памеру.

Рыбу ачысціць ад касцей:

Рыбу абсмажыць да залацістага колеру (па некаторых рэцэптах – прыпусціць альбо зварыць да паўгатовасці):

Нарэзаць на кавалачкі сярэдняга памеру:

Цыбулю нарэзаць на паўколцы, моркву – на паўколцы альбо колцы (у залежнасці ад памеру), салеру і корань пятрушкі – саломкай сярэдняга памеру.
☝️На тарцы церці нельга, таму што атрымаецца каша.

Памідоры аблупіць бязлітасна і здрабніць блендэрам (а можна проста ўзяць таматную пасату). Дадаць ваду, соль, воцат і цукар. ☝️Соус павінен быць не прыемна кісла-салодкі, а рэзкі – быццам усяго нашмат больш, чым трэба. Інакш рыба не прамарынуецца.

Гародніну пасераваць да амаль мяккага стану (але яна не павінна быць гатовая!):

Слой рыбы пакласці ў сатэйнік (альбо рондаль), дадаць чорны і духмяны перац і лаўровы ліст:

Далей – слой гародніны:

Далей – зноў слой рыбы са спецыямі і слой гародніны. Працягваць, пакуль не скончацца рыба і гардодніна.😊
Заліць здробненымі памідорамі:

Давесці да кіпення і тушыць на самым маленькім агні паўтары гадзіны.
Даць настаяцца.

Падаваць халодным:


Перад тушэннем да гародніны можна дадаць нарэзаны памідор – будзе падобна да літоўскіх марынадаў тыпу “Silkių pomidorai”. Можна таксама дадаваць салодкі перац, пастэрнак, салеру і г. д.

Марынаваць можна любую абсмажаную альбо вараную белую рыбу (☝️галоўнае – не занадта дробную!).

Найдрабнейшыя костачкі павінны распусціцца.

Пакінуць каментар