Эстонія: Суп з салакі з бульбай

Салака, ці селядзец балтыйскі – найпапулярнейшая рыба ў эстонскай народнай кухні, з яе робяць усё што заўгодна, нават соус. Дарэчы, вельмі смачны...😋

  • вада – 1,5 л
  • салака – 300 г пачышчанай
  • бульба – 3-4 сярэдніх
  • цыбуля рэпкавая – 2 вялікіх
  • масла сметанковае – 2 ст. л.
  • смятана
  • соль, перац, спецыі (ліст лаўровы, перац чорны, англійскі гарошак)

Салаку пачысціць, цыбулю парэзаць дробна, бульбу – на невялікія кубікі:

З салакі зварыць булён, пры варцы дадаць цыбулю, лаўровы ліст і перцы гарошкам.
Варыць хвілін 20-30 (залежыць ад памеру салакі).

Тым часам цыбулю абсмажыць у сметанковым масле да залацістага колеру.

Рыбу дастаць, ачысціць ад касцей, калі буйная – нарэзаць на невялікія кавалачкі:

Булён працадзіць.

Вярнуць у булён салаку, пакласці бульбу і варыць да паўгатовасці.

Дадаць пасераваную цыбулю і давесці да гатовасці.

Суп падаваць са смятанай:


Як заўсёды ў традыцыйнай эстонскай кухні, нічога лішняга.👍

Дарэчы, дзецям звычайна вельмі падабаюцца народныя эстонскія стравы: усё проста, зразумела, а галоўнае СМАЧНА!!!

Пакінуць каментар