Смак словамі патлумачыць няпроста.
Трэба каштаваць.😋
- малако свежае – 500 г
- ёгурт ці сыраватка – 300 г
- яйкі – 4 шт.
- цукар (мёд) – палова сталовай лыжкі
- соль

Малако закіпяціць:

Яйкі спалучыць з ёгуртам:

Дадаць соль, цукар альбо мёд і старанна ўзбіць:

Атрыманую сумесь уліць, злёгку памешваючы, у свежае малако, якое кіпіць. Праверыць на соль.
Варыць, пакуль яечна-ёгуртная маса не загусцее.
Падаваць цёплым:


Калі дадаць больш цукру, атрымаецца саладкаваты дэсерцік, падобны да вадкага амлету.
А калі менш цукру – то суп.😉