Эстонія: Малочны суп з гарохам і ячнымі крупамі

Надзвычай просты традыцыйны суп народнай эстонскай кухні, калі асобна звараная каша разводзіцца малаком.

Нягледзячы на прастату, на выхадзе мяккі малочны смак, як з ранняга дзяцінства...

  • гарох паўшклянкі
  • крупы ячныя – 4-5 ст. л.
  • масла сметанковае 1 ст. л.
  • малако – 500 мл
  • вада – 300 мл
  • соль

Гарох прамыць і замачыць на ноч:

Аб’яднаць гарох з пярлоўкай:

Заліць халоднай вадой і варыць да гатовасці. Солі не дадаваць.
У працэсе кантраляваць ваду, калі трэба даліваць невялікімі порцыямі.

Да канца працэсу павінна амаль не застацца вадкасці, пярлоўка павінна быць моцна разварана, а гарох не мусіць зусім разваліцца:

Дадаць малако, пасаліць і давесці да кіпення. У канцы яшчэ раз спраўдзіць на соль.

Перад падачай пакласці ў талерку кавалачак масла:


Ячныя крупы можна замяніць на грэчку.

Калі дадаць менш малака, атрымаецца смачная даволі вадкая каша.

☝️Для эстонскай народнай кухні адсутнасць прыпраў гэта нармальна.
Калі прыправы выкарыстоўваюцца, іх абавязкова згадаюць у рэцэпце.

Пакінуць каментар