Незаменная рэч для хейтэраў усялякіх вітамінаў Е.😉
- курыная паляндвіца – 2 кавалкі
- соль – 6 ч. л. (па 3 на кожную паляндвіцу)
- моцны алкоголь (любы) – 150-200 г
- перац чорны, духмяны (молаты) – 1 ч. л.
- лаўровы ліст (расцёрты) – 2 ч. л.
- каляндра – 2 ч. л.
- кмен – 1 ч. л.
- насенне кропу – 2 ч. л.
- імбір сухі – 1 ч. л.
- куркума – 0,5 ч. л. (па жаданні)
- часнок (па жаданні)
Курыную паляндвіцу прамыць, плёнкі і тлушч зрэзаць. Выцерці насуха:

Здрабніць, калі трэба, спецыі, расцерці лаўровы ліст:

Змяшаць соль і спецыі:

Для атрымання прыемнага жаўтаватага колеру варта дадаць крыху куркумы:

Уліць моцны алкаголь (гарэлка, віскі, бальзам і г. д. – розныя варыянты алкаголю надаюць розныя цікавыя прысмакі).
Перамяшаць:

Абкачаць паляндвіцу ў атрыманай сумесі. Вадкасць павінна па магчымасці цалкам пакрываць мяса:

Закрыць накрыўкай (лепш за ўсё выкарыстоўваць кантэйнер з шчыльнай накрыўкай і вентыляцыяй) і пакінуць на 24 гадзіны.
Праз 12 гадзін перамяшаць. Калі ўся соль распусцілася, можна яшчэ крыху дадаць.
Яшчэ праз 12 гадзін дастаць і прамыць. Даць высахнуць.
Калі патрэбна духмяная скарынка – абмазаць спецыямі з марынаду і загарнуць у марлю:

Перацягнуць ніткай і падвесіць у халадзільніку мінімум на двое сутак.
Найлепшы варыянт – бутэрброды:

Можна дадаць крыху соевага соусу – тады з’явіцца цікавы ўсходні прысмак.
Дзякуй, Святлана Iванаўна!😋