Назва «Даграмач» паходзіць ад doğramaq (агузская група цюркскіх моваў) – «наразаць на дробныя кавалкі, секчы, крышыць».
У арыгінальным рэцэпце выкарыстоўваецца слова «Qatıq» (катык) – кісламалочны прадукт з кіпячонага малака. Найбольш адпаведная замена – тлусты грэцкі ёгурт.
- катык (можна замяніць на ёгурт) – 1 л
- вада – 0.5 л
- агуркі – 3 сярэдніх
- яйкі – 4-5
- часнок – 2-3 зубцы
- цыбуля зялёная – пучок
- зеляніна (кінза, кроп, базілік – абавязкова, эстрагон, мята (крыху) – вельмі някепска)
- цукар
- соль, перац

Агуркі нарэзаць на кубікі.
Яйкі зварыць укрутую і нарэзаць на такія ж кубікі:

Зеляніну добра прамыць:

Дробна нашаткаваць усю зеляніну:

Катык (ёгурт) узбіць да аднароднасці:

Развесці астуджанай кіпячонай альбо фільтраванай вадой.
Засыпаць зеляніну:

Дадаць агуркі і яйкі:

Заправіць соллю, перцам, цукрам і душаным часнаком на смак.
Старанна перамяшаць:

Падаваць выключна ў халодным выглядзе:


Можна дадаваць радыску.
У некаторых рэгіёнах дадаюць вараную бульбу.
Ну а калі дадаць папярэдне зваранае мяса – атрымаецца аўдух (ovdug)