Адзін з найпапулярнейшых традыцыйных лёгкіх летніх армянскіх супоў.
Слова «апур» перакладаецца як «суп».
А вось паходжанне слова «чулумбур» – гэта загадка… Разгадку до-о-оўга шукаў – так і не знайшоў.🤔
Раскрыйце сакрэт, плз, калі хто ў курсе.
- рыс – 150 г. Лепш браць гатункі, што могуць добра набракаць. Басмаці/язмін тут не вельмі пасуюць
- цыбуля рэпкавая – 2 вялікія цыбуліны
- вада – 1,9 – 2 л
- яйкі – 2 шт.
- малако – 150 мл
- масла топленае ці сметанковае – 1-2 ст. л.
- зеляніна (кінза, пятрушка)
- соль, перац чорны свежазмолаты

Цыбулю дробна нашаткаваць:

Абсмажыць у масле да залацістага колеру:

У несалёную ваду, якая кіпіць, высыпаць рыс.
Дадаць абсмажаную цыбулю.
Перамяшаць і варыць да поўнай гатовасці рысу – ён павінен зрабіцца мяккім і моцна набрыняць.
У малако пакаёвай тэмпературы ўвесці яечныя жаўткі:

Добра ўзбіць:

Даць супу крыху астыць (градусаў да васьмідзесяці).
Заправіць малочна-яечнай сумессю – тонкім струменьчыкам і ўвесь час памешваючы.
Пасаліць.
Перад падачай дадаць свежамолаты чорны перац і шчодра пасыпаць насечанай зелянінай:


Абсалютна самадастатковы супчык, чаго-кольвек мяняць не раю.😉