Паходжанне і гісторыю траханы – маленькіх пшанічных гранул, папярэдне вымачаных у малацэ, – я ужо расказваў тут, у рэцепце класічнай пахлёбкі з траханы. Ну а цяпер крыху пра тое, як трахану робяць у іншых краінах.
Напрыклад, у Арменіі кіслую трахану гатуюць не на базе кіслага малака, а на базе мацуну і яек, якія змешваюць з пшанічнай мукой і крухмалам.
У Турцыі ж выкарыстоўваюць ёгурт і сумесь дробленай пшаніцы і сушанай гародніны.
У Албаніі трахану робяць на базе ёгурту, сметанковага масла і дробленай пшаніцы, а падаюць з гарачым аліўкавым алеем и сырам фета.
Ну а цяпер, пасля ўсіх гэтых найцікавейшых фактаў, пераходзім да другога найбольш папулярнага рэцэпта з кіслай траханы – курынага супу з траханой.
- трахана – 1 шклянка
- курыная паляндвіца – 1 шт.
- вада альбо булён з гародніны – 4 шклянкі
- сметанковае масла – 1 ст. л.
- цыбуля рэпкавая – 1 сярэдняя
- сыр фета (грэцкі варыянт) альбо халумі (кіпрскі варыянт) – 100 г
- соль, перац, лаўровы ліст

Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць на сметанковым масле да мяккасці:

Курыную паляндвіцу зварыць у падсоленай вадзе з дадаткам лаўровага ліста. Вада павінна толькі крыху пакрываць курыцу:

Курынае мяса дастаць і здрабніць:

Трахану засыпаць у курыны булён:

Варыць на сярэднім агні да гатовасці – каля 15 хвілін, увесь час памешваючы (трахана вельмі любіць прыліпаць да дна рондаля 😡):

Дадаць курынае мяса і абсмажаную цыбулю:

Добра перамяшаць.
Падаваць, пасыпаўшы фетай (як у Грэцыі), альбо халумі (як на Кіпры):

