Існуе мноства варыянтаў сырнага соусу у розных краінах, але большасць з іх гатуюць практычна па адным і тым жа рэцэпце. Розніца хіба што ў колькасці мукі і малака, якія вызначаюць гушчыню, у гатунках сыру ды ў нейкіх дадатковых спецыях.
У якасці прыкладу – мексіканскі сырны соус для начас (Salsa de queso para nachos).
- сыр – звычайна чырвоны чэдар – 150 г
- мукa – 1 ст. л. з горкай
- масла вяршковае – 1 ст. л.
- малако – 250 мл
- папрыка (салодкая ці вострая, па жаданні) – 0, 5 ч. л.
- соль
Як гаварылася вышэй, для Salsa de queso para nachos традыцыйна выкарыстоўваюць чырвоны чэдар:

Сыр дробна нацерці (так ён хутчэй расплавіцца ў соусе):

У невялікім рондлі на павольным агні растапіць вяршковае масла:

Пакуль масла не вельмі гарачае, дадаць муку і добра перамяшаць:

Паступова дадаваць малако (увесь час памешваючы, каб не ўтварыліся камякі), пакуль не атрымаецца аднародны соус:

Пакрысе ўводзіць сыр:

Дадаючы сыр, трэба ўвесь час памешваць – сырная паста паціху пачне гуснуць, а яе колер набудзе прыемнае аранжавае адценне:

Калі ўвесь сыр распусціцца, заправіць соллю на смак.
Дадаць чырвоны перац: менавіта ён рэгулюе ступень вастрыні. Будзе гэта салодкая папрыка ці каенскі перац – вырашаць вам:

Добра перамяшаць:
