Традыцыйны рымск рэцэпт, адна з візітовак Рыма.
Падаюць амаль у кожнай прыстойнай рымскай рэстарацыі.
«Cacio e Pepe» так і перакладаецца – «сыр і перац».
- свежая яечная паста – 200 г
- сметанковае несалёнае масла – 3 ст. л.
- свежазмолаты чорны перац – 2-3 ч. л.
- сыр Pecorino Romano – шклянка, свежанацёрты (можна замяніць на свежанацёрты Parmiggiano Reggiano альбо Grana Padano)
- соль (лепш марская)
Пасту пажадана выкарыстоўваць свежую, яечную, калі ёсць – ручной работы.
Але можна ўзяць любую добрую пасту з цвёрдых гатункаў пшаніцы:

Сыр павінен быць абавязкова свежанацёрты (як найдрабней, бо інакш могуць утварыцца камякі).
Перац таксама патрэбен свежазмолаты, інакш не з’явіцца вельмі важны для стравы водар:

Ваду пасаліць і давесці да кіпення. Вады шмат не трэба – галоўнае, каб макароны былі пакрытыя. Вадкасць мы пасля выкарыстаем для прыгатавання соусу, і яна мае быць наварыстай.
Засыпаць макароны і варыць, час ад часу памешваючы.
Прыкладна за 2 хвіліны да гатовасці (зусім al dente) зняць з пліты і зліць ваду ў загадзя падрыхтаваную пасудзіну:

Тым часам распусціць 2 лыжкі масла ў вялікай патэльні на сярэднім агні:

Дадаць чорны перац і абсмажваць каля хвіліны:

Дадаць паўшклянкі (можна нават менш) падрыхтаванай вады з-пад пасты ў патэльню. Яна пачне актыўна кіпець, і тады трэба старанна перамяшаць яе з перцам:

Зняць з пліты, даць крыху астыць.
Трэба, каб паста і соус былі не надта гарачымі, інакш сыр будзе перагравацца і зліпацца, а не плавіцца ў сметанковым соусе:

Зменшыць агонь да невялікага і паступова дадаць 2/3 сыру. Дадаваць па паўлыжкі, увесь час памешваючы, пакуль цалкам не распусціцца.
Павінен атрымацца аднародны соус смятанападобнай кансістэнцыі:

Зменшыць агонь да мінімуму, пакласці палову пасты і высыпаць рэшткі Pecorino Romano:

Добра размешваць, пакуль сыр не распусціцца.
Дадаць рэшткі пасты, перамяшаць.
Калі соусу падасца замала – дадаць больш папярэдне разагрэтай вады, што засталася пасля варкі пасты.

Нягледзячы на тое, што Cacio e Pepe – абсалютна самадастататковая паста, часам у яе ўсё ж кладуць усялякія дадаткі.
Ніжэй – некаторыя магчымыя дадаткі:
- часнок
- шпінат
- тоненькія палоскі чырвонага перцу
- арэхі (кедравыя, грэцкія, міндаль)
- грыбы
- гародніна (спаржа, цукіні).