Традыцыйны рэцэпт Румынскага рэгіёну Дабруджа (Dobrogea).
Калі не замарочвацца і проста купіць добрыя пельмені (а ў традыцыйным рэцэпце выкарыстоўваецца самы звычайны рэцэпт пельменяў), атрымаецца вельмі просты і хуткі ў прыгатаванні суп з прыемным спалучэннем таматнага соку і салеры альбо пятрушкі.
- сок таматны – 500 мл
- вада альбо булён – 400 мл
- пельмені – 250-300 г
- цыбуля рэпкавая – 2 невялікіх
- морква – 1 сярэдняя
- корань пятрушкі альбо пастэрнаку/салеры – як морквы
- часнок
- пятрушка
- соль, перац
Калі ўсё ж хочацца зрабіць пельмені самому:
- свініна альбо свіны фарш – 200 г
- цыбуля рэпкавая – адна сярэдняя
- зеляніна – пятрушка, кроп (па жаданні)
- соль, перац
Начынка для пельменяў: прапусціць мяса і цыбулю праз мясарубку.
Калі выкарыстоўваецца гатовы фарш – дробна нарэзаць цыбулю і змяшаць з фаршам.
Дадаць соль, перац, насечаную зеляніну, крыху вады і старанна вымешаць.
Цеста для пельменяў: рэцэпт тут.
Пельмені: тонка раскатаць цеста і пры дапамозе шклянкі выразаць колцы.
Пакласці на цеста начынку, зляпіць пельмень, як падабаецца.
Я дык проста купіў надзейныя пельмені:

Корань пятрушкі альбо салеры нарэзаць тонкай саломкай, моркву – на паўколцы.
Адну цыбуліну дробна нашаткаваць:

Змяшаць у рондлі таматны сок з вадой альбо булёнам.
Дадаць цыбулю, пятрушку/салеру і моркву, адну маленькую цыбуліну пакласці цалкам (потым выкінуць).
Калі трэба, пасаліць (☝️але спачатку пакаштаваць – таматны сок можа быць салёны), дадаць перац і варыць амаль да гатовасці гародніны.
У гатовы суп засыпаць пельмені, варыць паводле інструкцыі.
Дастаць цэлую цыбуліну і выкінуць.
Падаваць са смятанай. Ідэальна – з соусам муждэй з пятрушкай:


Калі пад рукой няма соусу муждэй, дапушчальна проста пасыпаць дробна нарэзанай пятрушкай і выціснуць дзельку часнаку.
Ёсць варыянт рэцэпту, калі гародніну папярэдне абсмажваюць, але тады знікае свежы прысмак.
Часам салеру ці пятрушку закладваюць цэльным кавалкам, а потым выкідваюць – атрымліваецца проста булён з пельменямі. Тут каму як падабаецца.
Як ні дзіўна, лепш пасуюць вялікія пельмені, а не маленькія “вушкі”.