Можна рабіць з любых бабовых – з сумесі бабоў і фасолі, толькі з бабоў ці толькі з фасолі.
Суп, прыгатаваны выключна са струковой фасолі, кранальна называюць «зелен боб чорба».🙂
- фасоля струковая – 300 г плюс бабЫ – 300 г
- цыбуля рэпкавая – 2 сярэдніх
- морква – 1 вялікая
- бульба – 4-5 невялікіх
- мука – 1 ст. л. без горкі
- папрыка – 1 ст. л. без горкі
- яйка – 2 шт.
- часнок – 3-4 зубчыкі
- сыраватка альбо ёгурт – 100 г
- зеляніна (кроп)
- соль, перац, спецыі (арэгана, чабер)☝️ Не блытаць з чабер з чаборам, гэта зусім розныя расліны!
Ніжэй – варыянт са свежых бабоў і маладой струковай фасолі:

Маладую струковую фасолю пачысціць і нарэзаць на кавалачкі па 2-3 см.
Свежыя бабЫ проста вымыць.
Калі выкарыстоўваюцца сушаныя фасоля ці бабЫ – добра прамыць і зварыць амаль да гатовасці (пажадана папярэдне замачыць на ноч).
Калі суп гатуецца з дадаткам свежых бабовых струкоў – выдаліць з іх пражылкі і нарэзаць на буйныя ромбікі.
Калі ж фасоля замарожаная – проста адкрыць упакоўку.😉
Цыбулю і часнок дробна насекчы.
Моркву нарэзаць на колцы сярэдняй таўшчыні.
Бульбу – на даволі буйныя кавалкі:

Цыбулю і часнок абсмажыць да залацістага:

Пакласці моркву, добра абсмажыць да мяккасці:

Усыпаць муку і папрыку, крыху абсмажыць, але папрыка не павінна падгарэць:

Дадаць крыху булёну з гародніны альбо проста гарачай вады, давесці да кіпення:

Перамясціць усё гэта ў рондаль, заліць вадой.
Дадаць бульбу і варыць да яе напаўгатовасці.
Пасля гэтага ўсыпаць бабЫ і фасолю і варыць да мяккасці фасолі.
Праверыць на соль-перац.
Прыгатаваць запраўку (льезон):

Яйкі (толькі жаўткі) узбіць з ёгуртам ці сыраваткай:

Зняць чорбу з агню, даць крыху астыць і заправіць яе льезонам, увесь час памешваючы.
☝️Пасля запраўкі кіпяціць суп нельга, інакш жаўткі могуць звярнуцца.
Пры падачы пасыпаць кропам:


Цалкам дапушчальна у талерку дадаць душаны часнок.
💡Часам суп дадаткова закісляюць воцатам. А яшчэ адзін варыянт узмацнення кіслінкі – дадаць аблупленыя цёртыя памідоры, пакуль абсмажваеце гародніну.