Класічная традыцыйная версія вядомага халадніку.
Традыцыйны Бурачнік
- буракі маладыя – 5-6 з бацвіннем
- морква – адна сярэдняя (як трэцяя частка буракоў)
- агуркі – 3-4 сярэдніх
- яйкі – 3-4
- зялёная цыбуля – пучок
- кроп – пучок
- квас – 1 л
- смятана – 200 г
- воцат
- цукар
- соль, перац
Прыгатаваць хлебны квас.

Падрыхтаваць гародніну: калі буракі з бацвіннем занадта дробныя (ну вельмі маладыя) – можна дадаць яшчэ адзін немалады, але ў росквіце сіл карняплоду, бурачок. Гэта ўсё ж не бацвінка, а бурачнік:

У бурака аддзяліць бацвінне і раздзяліць на сцябліны і лісце, сцябліны нарэзаць на кавалачкі па паўсантыметра, бацвінне насекчы сярэдне:

Уласна бурак і моркву нашаткаваць саломкай, заліць вадой (яна павінна амаль пакрываць буракі). Дадаць 1-2 сталовых лыжкі воцату, соль, палову чайнай лыжкі цукру і тушыць да гатовасці:

Пакласці сцябліны бацвіння і тушыць да іх мяккасці:

Дадаць насечанае бацвінне, пратушыць хвіліну:

Астудзіць.
Бульбу і моркву заліць падсоленай вадой:

Зварыць да гатовасці:

Яйкі зварыць укрутую.
Жаўткі адкласці, бялкі нарэзаць на кубікі.
Агуркі нарэзаць на кубікі.
Зялёную цыбулю і кроп нашаткаваць:

Адкласці палову кропу і зялёнай цыбулі, усё астатняе (акрамя жаўткоў) спалучыць з буракамі:

Заліць квасам, старанна перамяшаць:

Запраўка
Трэцюю частку зялёнай цыбулі перацерці з соллю – да з’яўлення соку:

Дадаць жаўткі і таксама перацерці:

Пакласці смятану, пасыпаць чорным перцам і добра перамяшаць:

Праверыць на соль, цукар, перац і воцат, калі трэба – падкарэктаваць.
Падаваць, пасыпаўшы дробна насечаным кропам:


Можна дадаткова заправіць хрэнам – так смак будзе больш рэзкі і яркі.
Часам квас змешваюць з агурковым ці капусным расолам, прыкладна 1:1.
У некаторых рэцэптах выкарыстоўваюць салёныя агуркі замест ці разам са свежымі.
Калі ў лядоўні знойдзецца радыска, можна закінуць і яе (сустракаюцца і такія рэцэпты).
Мадэрнізаваная версія бурачніка
У сучаснай версіі тушэнне замянілі на варку, воцат замянілі на цытрыну, адмовіліся ад морквы, бульбы, квас зрабілі неабавязковым і наогул крыху спрасцілі.
- бурак малады – 5-6 з бацвіннем плюс дадатковы сярэдняга памеру, альбо проста 2-3 сярэдніх
- агуркі – 2-3 сярэдніх
- яйкі – 4
- зялёная цыбуля – пучок
- кроп – пучок
- смятана
- цытрына (сок паловы)
- цукар
- соль, перац
Калі ёсць бурак з бацвіннем – аддзяліць бацвінне і падзяліць на чаранкі і лісце (у сучасным варыянце можна і без бацвіння, але з ім смачней і карысней).
Бурак ачысціць і зварыць да гатовасці (хвілін 40 – 50 для сярэдняга памеру) з дадаткам соку паловы цытрыны.
Гатовы бурак астудзіць і нашаткаваць саломкай (можна нацерці на буйной тарцы). Адвар астудзіць.
Чаранкі бацвіння, калі ёсць, нарэзаць на кавалкі даўжынёй з паўсантыметра, лісце насекчы сярэдне:

Яйкі зварыць укрутую і нарэзаць на чвэрткі.
Агуркі нарэзаць саломкай.
Злёную цыбулю нашаткаваць.
Кроп дробна насекчы:

Калі ёсць бацвінне – чаранкі прыпусціць да мяккасці:

Дадаць лісце:

Давесці да кіпення, выключыць і астудзіць:

Далей 2 варыянты:
1-ы: У мяне ёсць хлебны квас. Тады змяшаць усе кампаненты і заліць квасам.
2-і: Я лянуюся рабіць хлебны квас! Тады ў прыпушчаныя буракі дадаць вады і закіпяціць. Астудзіць.
Буракі, агуркі, цыбулю і кроп змяшаць, развесці бурачным адварам.
Дадаць соль, перац, цукар, цытрынавы сок (калі трэба).
Дадаць прыпушчанае бацвінне (калі ёсць).
Пакласці насечаныя яйкі.
Падаваць са смятанай.

